ПРЫМАЦКАЯ БЯСЕДА – гэта надзвычай цікавая прапанова для ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з фальклорам памежжа і яго разнастайнасцю! Гэта імпрэза, якая паказвае багацце і каларыт беларускай культуры.
Мэтай мерапрыемства з’яўляецца захаванне і культываванне традыцый, звязаных з рэгіянальным фальклорам беларускай меншасці.
У гэтым годзе мы сустракаемся 3 жніўня 2024 года а 17:00 у Гарадскім амфітэатры ў Міхалове. Будзьце з намі!
Мерапрыемства будзе трансліравацца анлайн праз сэрвіс YouTube!
17:00 – Афіцыйнае адкрыццё імпрэзы Пададзены парадак гуртоў не азначае парадку выступленняў:
- W.PTASZYŃSKA & LAMIA – Б.ПТАШЫНСКАЯ & ЛАМІЯ
- CZERWONE SZPILKI – ЧЫРВОНЫЯ ШПІЛЬКІ
- PRZEPIÓRKA HDK – ПЕРАПЁЛКА HDK
- ŚPIAWAJ DUSZA – СПЯВАЙ ДУША
- RECZEŃKA – РЭЧАНЬКА
- CHABRY – ХАБРЫ
- SEKRET – САКРЭТ
- LIDER – ЛІДАР
- ROSY – РОСЫ
- SKAZKA – СКАЗКА
- MAKARO – МАКАРО
- KAŁASKI – КАЛАСКІ
- ŚWITANAK – СВІТАНАК
- SŁOWIAŃSKA NUTA – СЛАВЯНСКАЯ НОТА
- DZIEWCZYNY Z MAJĄTKU – ДЗЯЎЧАТЫ З МАЁНТКА ЗОРКІ ВЕЧАРА:
- PRYMAKI – кірав. Юры Остапчук
- HULAJ KAZAK з Менска (BY) – кірав. Сяргей Соракін
- SPADCZYNA (BY)
- AS – кірав. Славамір Трафімюк
- NAVIBAND (BY) – удзельнікі Еўравізіі!
Арганізатары