BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прымаюцца заяўкі на пісьменніцкую рэзідэнцыю ў Белавежскай пушчы

Пісьменнікі з Беларусі, Літвы і Украіны змогуць трапіць у рэзідэнцыю ў Белавежскай пушчы.

Фота: t.me/bellitinfo

Арганізатары прапануюць творчую стыпендыю для літаратараў. Пяць удзельнікаў змогуць правесці час з 7 па 21 сакавіка ва ўрочышчы Грушкі, што на ўскрайку Белавежскай пушчы.

Мэта рэзідэнцыі — стварыць умовы для творчасці і наладжвання прафесійных сувязяў. «Мы хочам, каб у сядзібе паэт сустрэў перакладчыка, каб аўтары маглі абмяркоўваць свае ідэі і працы ў атмасферы спакою і натхнення», — адзначаюць арганізатары.

Падаць заяўку можна да 31 студзеня.