Псіхолагі зараз вельмі запатрабаваныя беларусамі ў эміграцыі, асабліва тымі, хто вызваляецца з-за кратаў.

Як паказвае практыка, на шыльдах нашых турмаў трэба выкінуць слова «папраўчыя», гаворыць псіхолаг Наталля Скібская:
– Гэта не папраўчыя калоніі – гэта катавальні. Турма – гэта нідзе не з’яўляецца нейкім ідэальным светам, ідэальнай сістэмай. Але ўсё ж такі калі параўноўваць з іншымі турмамі, з іншымі краінамі, то галоўная мэта пенітэнцыярнай сістэмы – гэта рассацыялізаваць, расадаптаваць чалавека і дапамагчы яму выправіцца. І для гэтага не павінна быць катаванняў. Гэта ўсё ж такі тая сістэма, якая дапамагае чалавеку ў згодзе з соцыумам жыць.
Паводле Наталлі, зладжаная дапамога псіхолагаў пакуль яшчэ не наладжана, трэба ствараць асацыяцыю беларускіх псіхолагаў, каб аказваць псіхалагічную дапамогу зладжана і ў той меры, якая запатрабавана.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя