BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін спрасціў атрыманне расейскага грамадзянства для беларусаў

У Расеі спрасцілі атрыманне расейскага грамадзянства для грамадзян Беларусі, Казахстана і Малдовы. Адпаведны ўказ падпісаў сёння, 18 снежня, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Ён уступае ў сілу з дня падпісання, паведамляе reform.by.

Фота: Рixabay.com

Згодна з указам, грамадзяне Беларусі, Казахстана і Малдовы, якія пастаянна пражываюць у Расеі, маюць права падаць заяву аб прыёме ў грамадзянства ў РФ незалежна ад тэрміну пражывання ў РФ.

Пры гэтым на беларусаў не распаўсюджваюцца патрабаванні аб валоданні расейскай мовай і веданні гісторыі і аснова заканадаўства РФ. Грамадзяне Малдовы і Казахстана павінны прадаставіць дакумент, які пацвярджае валоданне расейскай мовай.

Варта адзначыць, што ва ўказе назва нашай краіны пазначана як “Рэспубліка Беларусь”.

Паводле расейскай статыстыкі, у першым паўгоддзі 2023 года расейскае грамадзянства ўжо атрымалі 4 557 беларусаў і 13 876 казахстанцаў.