BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін вымывае ідэнтычнасць у Беларусі, Грузіі і на Каўказе – Зяленскі

«Заўсёды адна і тая схема: замацавацца, узяць тэрыторыю пад акупацыю – вайной, як у нас, або палітычна, або дзвюма войнамі, як у Чачэніі, па-рознаму». Прэзідэнт Украіны выказаўся расейскую палітыку.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што галоўная мэта Расеі і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў вайне з Украінай – знішчыць яе незалежнасць і нацыянальную ідэнтыфікацыю.

«Ягоная перамога ў ягонай галаве, гэта, як кажуць пра людзей хірургі, – несумяшчальнасць з жыццём Украіны. Вось гэта для яго перамога. Тэрыторыя можа быць нейкая, нават людзі – яны могуць размаўляць па-ўкраінску, але не ўсе, і патроху вымываць украінскую незалежнасць. Тое, што ён вымывае ў Беларусі. Паглядзіце, ягоная ж перамога абсалютна зразумелая. Гэта вымыванне ідэнтычнасці любога народу. Гэта самае галоўнае», – сказаў Зяленскі ў інтэрвію амерыканскаму выданню The Philadelphia Inquirer.

Беларускае Радыё Рацыя