BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін загадаў вызваліць Курскую вобласць да кастрычніка

Уладзімір Пуцін даў сваім войскам крыху больш за месяц, каб выціснуць украінскія ўзброеныя сілы з захопленых тэрыторый Курскай вобласці. Як піша РБК-Украіна са спасылкай на крыніцу ў ваенна-палітычным кіраўніцтве, акупацыйныя войскі атрымалі ўказанне Пуціна вызваліць Курскую вобласць да 1 кастрычніка.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што іх задача — зрабіць гэта, не адводзячы сіл з ключавых напрамкаў, дзе Расея вядзе наступ на Данбасе, перш за ўсё на Пакроўскім і Тарэцкім кірунках.

Фактычна, расейцы зараз спрабуюць накіраваць у Курскую вобласць «мікс» частак з усіх кірункаў фронту, акрамя Пакроўскага і Тарэцкага.

Як паведамляў NYT, расейскія войскі, якія абараняюць тэрыторыю ў Курскай вобласці, заціснутую паміж ракой Сейм і мяжой з Украінай, рызыкуюць трапіць у акружэнне пасля таго, як Украіна знішчыла масты, якія з’яўляюцца адзіным спосабам для папаўнення запасаў або адступлення. У той жа час, як піша Bild, у «катле» могуць апынуцца да 3 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

І, як адзначае WSJ, удары Узброеных сіл Украіны па мастах праз раку Сейм у Курскай вобласці Расеі даюць падставу меркаваць, што Кіеў плануе ўтрымліваць гэтую тэрыторыю ў доўгатэрміновай перспектыве.

Беларускае Радыё Рацыя