BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Pylai: упершыню ў Беластоку

Беларускі гурт Pylai, які жыве паміж Вільняй і Тбілісі, упершыню са сваім канцэртам наведаў Беласток. Канцэрт адбыўся ў памяшканні Беластоцкага музычнага клубу. Гучалі як вядомыя «Женщины не гуляют» ці «Мафія» , а таксама цэлы шэраг песень, якія амаль невядомыя беластоцкім слухачам.

Пра канцэрт у Беластоку распавядае вакаліст Pylai Рыгор Лайкоў:

-Хутка так час праляцеў, нават не заўважыў, што канцэрт праляцеў. Але, дзякуй тым, хто прыйшоў. Гэта было вельмі ўтульна, людзі нас прынялі вельмі добра. Шмат хто ведаў і падпяваў нашыя песні.

Па словах беластоцкіх слухачоў, песні гурта ім вядомыя яшчэ з акцый і пратэстаў 2020 году:

-На канцэрце другі раз. Першы раз былі ў Батумі. Мне спадабалас. Голас цудоўны, гук цудоўны. Усё было файна.

-Я ўпершыню пачуў гурт Pylai хіба ў 2020. Але з Валодзем я асабіста быў знаёмы яшчэ да таго, як утварыўся гурт.

Пасля канцэрту ў Беластоку музыкі адразу накіраваліся ў Варшаву, дзе 26 красавіка ў іх быў выступ у Bier Station Praha.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя