
У сталіцы Грузіі 16 кастрычніка выступіць з акустычным канцэртам вядомы беларускі гурт PyLai.
Што будзе на гэтым канцэрце распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– У тбіліскім клубе “Філосаф” выступіць беларускі гурт PyLai. Гэты гурт стаў вядомы пасля выканання ў 2020 годзе песні “Жанчыны не гуляюць”, а таксама іншых песень, якія гурт адмыслова пераклаў на беларускую мову. Пачатак выступу 14-га кастрычніка а 21-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя






