У Еўразвязе ніхто не мае сумневаў у тым, што пытанне абароны знешніх межаў — не праблема адной дзяржавы, а задача і выклік для ўсяго Еўразвязу, заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск па выніках нефармальнага саміту аб’яднання, які прайшоў 18 чэрвеня ў Бруселі. “Гэта ў прыватнасці тычыцца мяжы Польшчы з Беларуссю”, — цытуе палітыка tvp.info.

Польскі прэм’ер заявіў, што іншыя краіны “хутчэй за ўсё, далучацца ў бліжэйшыя дні” да ініцыятывы Варшавы па ўсходняй мяжы — праграме “Шчыт Усход”. “Я размаўляў з большасцю еўрапейскіх прэм’ер-міністраў і прэзідэнтаў менавіта наконт гэтага, і кожны з іх без выключэння пацвердзіў гатовасць разглядаць інвестыцыі ў абарону ўсходняй мяжы Еўропы”.
“Еўропа заплаціць за нашу бяспеку, таму што наша бяспека на мяжы — гэта еўрапейская бяспека”, — дадаў Туск.
Беларускае Радыё Рацыя