У Беластоку на пасяджэнні гарадской рады абмяркоўвалася пытанне аб замене герба горада, што на думку геральдычнай камісіі, парушае польскія гістарычныя геральдычныя традыцыі.
Герб, на думку экспертаў, нагадвае пра перыяд расейскай акупацыі і не адлюстроўвае польскай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Герб Беластока з арлом і Пагоняй зацвердзілі ў 1996 годзе. З’явілася прапанова вярнуцца да герба часоў Яна Клеменса Браніцкага, які не выклікае пярэчанняў спецыялістаў. Ініцыятыва змяніць герб Беластока ўжо рабілася ў 2012 і 2018 гадах. Але тады гарадская рада гэтую ідэю не падтрымала.
Беларускае Радыё Рацыя