BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рада Беластока разгледзіць пытанне змены герба горада

Ужо ў бліжэйшую пятніцу, 27 верасня, рада Беластока разгледзіць пытанне змены герба горада.

Калі дэпутаты прымуць станоўчае рашэнне, гарадскія ўлады даручаць распрацоўку дызайну герба адпаведным структурам. Потым яго перададуць на разгляд геральдычнай камісіі. А канчатковае рашэнне зноў будзе за дэпутатамі.

Змена герба звязаная перад усім з гістарычнымі акалічнасцямі – тлумачыць дырэктар Дэпартамента сацыяльнай камунікацыі Беластоцкай мэрыі Уршуля Боублей:

–  На гэтую тэму выказалася геральдычная камісія, якая зацвердзіла цяперашні герб горада з Арлом і Пагоняй, якая адсылае да герба 1809 года, нададзенага царом. Беласток — адзін з двух ваяводскіх гарадоў цяперашняй Рэчы Паспалітай, які атрымаў свой герб з зацвярджэння польскага караля. Другі — Гданьск, які атрымаў свoй герб па заданні Караля польскага Аўгуста ІІІ, які адгукнуўся на просьбу Яна Клеменса Браніцкага 1 лютага 1749 года. І на тым гербе віднеўся грыфон з манаграмай J.K.B і каронай.

Герб з Арлом і Пагоняй быў зацверджаны мясцовым самакіраваннем Беластока ў 1996 годзе. З таго часу геральдысты і гісторыкі сцвярджаюць, што герб не адпавядае прынцыпам геральдыкі і гістарычнай традыцыі.

Беларускае Радыё Рацыя