BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Радуніца на Падляшшы: памяць, малітва і традыцыйны стол для продкаў

29 красавіка беларусы праваслаўнай веры адзначаюць Радуніцу — дзень памінання памерлых.

Традыцыя, якая сыходзіць каранямі яшчэ ў дахрысціянскія часы, жыве і за межамі Беларусі. Прадстаўнікі беларускай дыяспары на Падляшшы распавялі, як яны захоўваюць старажытныя звычаі нават далёка ад радзімы:

– Звычайна ў царкве падаю запіску, замаўляю паніхіду. Увечары звычайна памінальная куцця бывае на Радаўніцу.

– Ездзілі і прыбіраліся магілы. Пасядзелі побач.

– Там, дзе мы, там і памяць. Што можна зрабіць? Можна сабрацца са сваімі сябрамі ці родзічамі, якія тут ёсць побач з вамі. Памаліцца, калі вы веруючы чалавек. Схадзіць у касцёл, ці царкву. Зрабіць застолле, запаліць свечку.

На Падляшшы, як і ў Беларусі, прынята напярэдадні свята прыбіраць магілы, а на саму Радуніцу некаторыя накрываць сімвалічны памінальны стол. Абавязкова прысутнічае пустая талерка — для душ памерлых сваякоў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя