BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Радыё Ўнэт спыніла вяшчанне на беларускай мове

Вяшчанне на беларускай мове ад 14 сакавіка часова спыніла Радыё Ўнэт. Прычына – адсутнасць інфармацыі пра фінансаванне на бягучы год з боку Міністэрства замежных спраў Польшчы. Рэдакцыя называе такую сітуацыю вымушаным адпачынкам і выбачаецца перад слухачамі, – адзначыла галоўны рэдактар Радыё Ўнэт Вольга Сямашка:

– Як мы ведаем, пасля кейсу “Белсату” з’явілася, што бюджэт быў зацверджаны, ён апублікаваны. З ім можа пазнаёміцца любы жадаючы. Фактычна пасля з’яўлення гэтага дакументу, мы разлічвалі, што нам у сціслы тэрмін будзе дадзены адказ: будзе працягнута фінансаванне нашага праекту ці не будзе. Мы чакалі панядзелак, аўторак, сераду. Мы звязваліся з Міністэрствам замежных спраў, але канкрэтнага адказу на гэтае пытанне не атрымалі.

Да моманту атрымання інфармацыі пра фінансавання на хвалях радыё Ўнэт будзе граць беларуская музыка, а таксама змешчаны камунікат па сітуацыі, якая склалася.

Беларускае Радыё Рацыя