BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Радыяцыйны фон на тэрыторыі ЧАЭС застаецца ў межах нормы

Паводле інфармацыі Дзяржагенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння, на саркафагу Чарнобыльскай АЭС на дадзены момант не знойдзена ачагоў тлення. Пры гэтым спецыялісты дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый працягваюць маніторынг канструкцый канфайнмента пасля таго, як дрон патрапіў у зону аб’екта.

Фота: greenbelarus.info

Міністэрства абароны навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны паведамляе, што пагаршэнне радыяцыйнай сітуацыі не зафіксавана, а ровень радыяцыі на аб’екце не перавышае кантрольных норм. Таксама не было адзначана выхаду радыеактыўных рэчываў за межы ўстаноўленых норм. Для насельніцтва пагрозы няма.

Нагадаем, што расейскі дрон трапіў у зону аб’екта і быў знішчаны ў ноч з 13 на 14 лютага.