BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раённыя элімінацыі конкурсу для дзяцей “Беларуская песня” у Беластоку

У Беластоку прайшлі раённыя элімінацыі конкурсу “Беларуская песня” для прадшколляў і пачатковых школ.

Удзельнікі гітарнага гуртку прыехалі з Гарадка, каб заспяваць на сцэне — гэта іх першае выступленне, распавёў кіраўнік гуртка Ян Карповіч:

-Маем заняткі навукі гры на гітары. Але пры гэтай нагодзе яшчэ вучым нашыя беларускія песні, песні з ваколіц Гарадка нават. І падумалі, каб узяць удзел, калі грамадскае таварыства Беластока арганізуе. Тут недалёка, з Гарадка прыехалі, каб паўдзельнічаць.

Раней элімінацыі адбыліся ў Бельску і Гайнаўцы. Цэнтральны этап конкурсу пройдзе 22 траўня ў Бельску-Падляшскім.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя