BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Арлоў 14 лютага выступіць з канцэртам у Лодзі

«Калі цяжка – трэба актыўней працаваць», – так лічыць музыка Раман Арлоў. Ён не стамляецца ездзіць па Польшчы і даваць для беларусаў камерныя акустычныя канцэрты.

«Часам цяжкія часы якраз спрыяльныя для творчасці», – лічыць музыка.

-Беларусам трэба дзейнічаць. Не заўтра, вось сёння я пасяджу папракрасцінірую, а вось сёння. Украінцы, я не ведаю, у іх можа нейкі геном скіфскі, але паглядзіце, колькі яны далі і поп-культурных праектаў, і ва ўсе бакі. Ну а ўвогуле, калі цяжка, я ведаю па сабе, усе асноўныя песні напісаны, калі цяжка. Гэта кажуць пра блюз, але гэта ў прынцыпе і пра рок-музыку можна сказаць. Блюз, як і добрая песня, гэта калі добраму чалавеку кепска.

Наступны канцэрт Рамана Арлова адбудзецца 14 лютага, у Дзень Святога Валянціна, у Лодзі. Канцэрт адбудзецца па адрасе: вуліца Jaracza 13. Пачатак а 19-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя