BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: Беларусы амаль не падаюцца ў Грузіі на міжнародную абарону

Праваабаронца Раман Кісляк пасля публікацыі ў грузінскіх СМІ інфармацыі пра падачы на статус міжнароднай абароны заўважыў акалічнасць звязаную з  беларусамі ў гэтай краіне. Па інфармацыі Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі, за 5 год па статус міжнароднай абароны звярнуўся 41 беларус. 

Пра атрыманне статусу міжнароднай абароны для беларусаў праваабаронца не ведае:

–  Не ведаю такіх выпадкаў. Была інфармацыя, але яна не пацвердзілася. Я гляджу статыстыку МУС. Па іх дадзеных, з 2019 па 2023 год такіх статусаў грамадзянам Беларусі не выдаваў. Таму сітуацыя такая. Мы паглядзелі статыстыку і Польшчы. У Польшчы таксама мала выдаюць уцякацтва. Аказваецца, большасці беларусаў выдаюць гуманітарны статус.

Па словах Рамана Кісляка беларусы трапілі ў так званую «пастку малых лічбаў»:

– Сітуацыя ў Грузіі такая, што тут мы трапляем у такую пастку малых лічбаў, беларусы ў Грузіі практычна не падаваліся на ўцякацтва. Гэтая лічба невялікая, калі бяром статыстыку падачы – у 2019 – адзін, у 2020 – двое, у 2021 – 10, а ўжо ў 2022 – 7, а ў 2023 – 21. То бок, калі параўнаць з тымі лічбамі падачы на ўцякацтва з еўрапейскімі краінамі ці ЗША, то гэта несувымерна.

Праваабаронца Раман Кісляк жыве ў Грузіі амаль тры гады і за гэты час юрыдычна дапамагае беларусам, што рознымі шляхамі трапілі ў Грузію, а таксама з’яўляецца намеснікам старшыні арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі».

Беларускае Радыё Рацыя