
Беларускі праваабаронца Раман Кісляк займаецца праблемамі беларусаў у Грузіі і ён лічыць, што выпадкаў, калі беларусаў не ўпусцілі ў Грузію, вельмі мала:
– Раз на год здараецца, што беларуса ці беларуску не пускаюць.
РР: Вы лічыце такія выпадкі рандомнымі, няма ніякай сітсэмы?
-За тры гады – тры выпадкі пацверджаныя. Гэта не так шмат для 11 – 13 тысяч беларусаў.
Праваабаронца таксама адказаў пра тое, дзе жывуць беларусы ў Грузіі:
-Канешне, беларусы жывуць у розных гарадах – гэта і Поці, і Кутаісі. Але два асноўныя месцы прыцягнення беларусаў – гэта Тбілісі і Батумі, і наваколлі.
Раман Кісляк жыве ў Грузіі з 2021 года, калі пасля заведзенай на яго крымінальнай справы быў вымушаны эвакуявацца ў гэту каўказскую краіну з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






