Выбухі прагрымелі ў Кіеве і вобласці. Пра ракетны ўдар па Кіеве паведаміў і мэр горада Віталь Клічко.

«У Кіеве чуваць выбухі – у рэгіёне і ў сталіцы працуюць сілы СПА. Заставайцеся ў сховішчах!» – напісаў ён у Telegram.
«2400 кіраваных бомбаў, у тым ліку каля 700 на Харкаў, – гэта колькасць, якую Расея скінула на Украіну ў гэтым месяцы», – сказаў Уладзімір Зяленскі. Прэзідэнт Украіны таксама раскрыў трагічныя вынікі суботняга нападу на другі па велічыні горад краіны.
Украінская пракуратура паведаміла, што ў выніку нападу расейскіх войскаў на Харкаў у суботу загінулі тры чалавекі і 52 параненыя, у тым ліку трое дзяцей.
Кіраўнік уладаў Харкаўскай вобласці Алег Сінегубаў паведаміў, што чацвёра пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Паводле папярэдніх звестак, загінулі тры чалавекі, па меншай меры 25 атрымалі раненні.
У выніку атакі пацярпела толькі грамадзянская інфраструктура: дамы, прыпынкі грамадскага транспарту, крамы.
Фота і запісы, апублікаваныя ў інтэрнэце, паказваюць, сярод іншага: руіны пяціпавярховага жылога дома, з выбітымі вокнамі і разбуранымі балконамі.
Беларускае Радыё Рацыя






