BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расце колькасць нелегальных перасячэнняў польска-беларускай мяжы

Колькасць нелегальных перасячэнняў польскай мяжы з боку Беларусі расце. Як паведаміў карэспандэнт RMF FM Кшыштаф Засада, з пачатку студзеня ў Польшчу патрапіла 200 іншаземцаў. Толькі з панядзелка было зафіксавана 90 спроб нелегальнага пераходу мяжы.

Фота: Straż Graniczna/Facebook

Польскія памежнікі звяртаюць увагу, што звычайна ў пачатку студзеня з-за ўмоў надвор’я становіцца ўсё менш незаконных перасячэнняў мяжы. Але цяпер надвор’е мяняецца, у апошнія дні было даволі цёпла для гэтай пары года. Таксама павелічэнне колькасці мігрантаў можа быць вынікам наўмысных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. 

Найбольшая колькасць мігрантаў цяпер прыбывае ў раёны Мельніка і Пласкай (Падляшскае ваяводства). Яны пералазяць праз плот або падкопваюцца пад ім.