Грамадзянін Расеі прывёз у Беларусь з Францыі 39 патронаў. Цяпер у Беларусі яму давядзецца затрымацца. Расеец з жонкай уехалі ў Беларусь праз пункт пропуску “Грыгараўшчына”. Муж і жонка заявілі, што ім няма чаго дэклараваць. Мытнікі засумняваліся ў іх словах і адправілі аўтамабіль Peugeot на надгляд. У машыне яны выявілі скрынку з рыбалоўнымі снасцямі, а ў ёй – 39 вінтовачных патронаў. Экспертыза пацвердзіла, што патроны прыдатныя для страляніны, паведамляе ДМК.
У дачыненні да расейца ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле аб незаконным перамяшчэнні боепрыпасаў праз мяжу. Пакаранне па артыкуле прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.