Прынамсі адзін чалавек загінуў і трое атрымалі раненні ў выніку масіраванай расейскай атакі на сталіцу Украіны Кіеў, паведаміў мэр горада Віталь Клічко. Раніцай прагрымела серыя выбухаў, пасля чаго пачаліся пажары ў чатырох раёнах.

Кіраўнік офіса прэзідэнта Андрэй Ермак заявіў, што гэтыя ўдары паказваюць, як расейскія ўлады насамрэч ставяцца да планаў па спыненні вайны.
«Расея нанесла ракетны ўдар па Кіеве і Кіеўскай вобласці, а сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны адказалі на балістычныя ракеты. Такім чынам Пуцін хоча скончыць вайну», — напісаў ён у Telegram.
«На жаль, кожная публічная заява Захаду аб прасоўванні да міру суправаджаецца ракетнымі абстрэламі з боку Расейскай Федэрацыі», — заявіў кіраўнік урадавага Цэнтра па барацьбе з дэзінфармацыяй Андрэй Каваленка.