У ноч на 4 сакавіка расейскія войскі з розных кірункаў атакавалі Украіну 99 беспілотнікамі.

Украінская супрацьпаветраная абарона збіла 65 дронаў над тэрыторыямі дзевяці абласцей. 32 дроны абясшкодзілі пры дапамозе сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.
Найбольш пацярпелі Адэская, Сумская і Данецкая вобласці.
Так, кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў, што ў выніку начной расійскай атакі ў горадзе раненні атрымалі чатыры чалавекі, яшчэ адзін чалавек атрымаў кантузію.
У выніку ўдару 7 тысяч адэсітаў засталіся без электраэнэргіі, пашкоджаны бізнэс-цэнтар і прыватныя дамы.
У выніку начного ўдару па Сумшчыне пашкоджанні атрымалі памяшканні дзіцячай мэдычнай установы. Абласныя ўлады пакуль не атрымлівалі інфармацыі аб пацярпелых сярод цывільных.
У выніку начных расейскіх абстрэлаў у Пакроўску Данецкай вобласці загінуў адзін цывільны чалавек і адзін атрымаў раненні.
У Генеральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што ў Данецкай вобласці за апошнія 24 гадзіны на Пакроўскім кірунку адбылося найбольш баявых сутыкненняў — расійскія войскі здзейснілі 21 штурм, яшчэ 13 на Тарэцкім кірунку і тры — у раёне Часавага Яру.






