BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея скінула на жылыя раёны Харкава авіябомбы

Расея скінула па Харкаве, у тым ліку на жылыя раёны, восем авіябомбаў. Вядома пра траіх загінулых і больш за два дзясяткі параненых. Авіябомба ФАБ-500 трапіла ў шматпавярховік. Ідзе разбор завалаў, піша hromadske.ua.

Яшчэ адзін удар быў нанесены па цывільным прадпрыемстве харчовай прамысловасці. Там загінуў адзін чалавек. “Мішэні для расійскіх бомбаў — жылы дом, хлебазавод, стадыён… Гэта значыць звычайнае жыццё звычайных людзей. Расія — тэрарыст і штодня пацвярджае гэта сваімі ўласнымі дзеяннямі, сваім выбарам ваяваць і спрабаваць пашыраць вайну”, — так пракаментаваў расійскі ўдар па Харкаве ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.