
Расея спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе. Пра гэта даведалася выданне The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскія і еўрапейскія спецслужбы. Як мінімум дзве замаскаваныя выбухоўкі, якія павінны былі трапіць на авіярэйсы ў ЗША і Канаду, былі адпраўленыя агентамі ГРУ з тэрыторыі Літвы. Па справе ладзяцца арышты.
Расейская вайсковая разведка (ГРУ) удзельнічала ў арганізацыі падпалаў на борце самалётаў, якія накіроўваліся ў Паўночную Амерыку. Часткай гэтай аперацыі сталі раптоўныя ўзгаранні пасылак на складах міжнароднай лагістычнай кампаніі DHL у Вялікабрытаніі і Германіі, якія павінны былі трапіць адтуль на пасажырскія і грузавыя авіярэйсы, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на расследаванні заходніх спецслужбаў. Да расследавання справы далучылася пракуратура Польшчы, якая арыштавала на сваёй тэрыторыі ўжо чатырох чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя






