BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея спрабуе бараніць Крымскі мост баржамі

Міністэрства абароны Брытаніі апублікавала спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачна, што на працягу траўня РФ усталявала восем барж непадалёк ад Крымскага моста, паведамляе unian.net.

Фота: Kerch.FM

На думку разведчыкаў, такім чынам РФ спрабуе выратаваць мост ад украінскіх удараў.

У прыватнасці, на спадарожнікавых здымках відаць, што ў перыяд з 10 траўня 2024 па 22 траўня РФ пачала мантажныя работы па ўстаноўцы васьмі барж на паўднёвай частцы Крымскага моста.

Раней Bild паведамляў, што Украіна зараз, хутчэй за ўсё, рыхтуецца да новага ўдару па Крымскім мосце. Прычынай гэтаму называюць знішчэнне расейскіх паромаў, якія для РФ выступаюць альтэрнатывай масту. На думку экспертаў, такім чынам Украіна хоча, каб Расея не магла адразу зноў разлічваць на паромы як на замену чыгуначнаму маршруту праз Керчанскі праліў.