Расейскія войскі раніцай 27 верасня нанеслі маштабны ўдар па Ізмаіле ў Адэскай вобласці Украіны, у выніку чаго загінулі тры чалавекі, яшчэ 11, у тым ліку дзіця, атрымалі раненні, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер.

Паводле яго слоў, пашкоджаныя прыватныя і жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, аўтамабілі. Уначы ВПС Узброеных сіл Украіны паведамілі пра запушчаныя Расеяй у напрамку Адэскай вобласьці «Шахеды».






