BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея ўдарыла па Запарожжы — загінулі 6 чалавек, больш за 20 параненыя

Паводле апошніх звестак, у выніку ўдару расейскай арміі па Запарожжы загінулі 6 чалавек, параненыя яшчэ 23 чалавекі, трое з іх знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Здымак ілюстрацыйны

«Запарожжа. Зноў удар расейцаў, ёсць загінулыя і параненыя. Гвалт трэба спыніць моцнымі дзеяннямі. Неабходная мацнейшая пазіцыя саюзнікаў», — напісаў кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Мінабароны Расеі атаку па Запарожжы не каментавала.

Расейскія вайскоўцы ў апошні час амаль штодня наносяць удары па Запарожжы, у тым ліку карэктаванымі авіябомбамі. На днях стала вядома, што расейскія войскі ўзялі пад кантроль пасёлак Леваднае ў Запарожскай вобласці. Узброеныя сілы Украіны гэта пацвердзілі.

Беларускае Радыё Рацыя