BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея ўдарыла па жылым доме ў Палтаве. Ёсць загінулыя

Раніцай 1 лютага расейскія войскі абстралялі ўкраінскую Палтаву. Ракета трапіла ў пяціпавярховы жылы дом. Вядома пра трох загінулых і дзесяцярых пацярпелых, сярод якіх – адно дзіця. Ракетай быў разбураны пад’езд дому, распачаўся пажар. Таксама пашкоджаныя суседнія дамы і 12 аўтамабіляў. На месцы ўдару працуюць ратаўнікі, экстранныя службы.

Таксама раніцай 1 лютага быў абстраляны Харкаў. У выніку трапляння «шахеда» часткова разбураны адзін прыватны дом, пацярпелі 16 будынкаў. Загінула адна жанчына, пяцёра чалавек параненыя.

Увечары 31 лютага Расея атакавала ракетамі гістарычны цэнтр Адэсы, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пашкоджанні рознай ступені атрымалі каля 15 помнікаў культурнай спадчыны, — паведаміў мэр горада Генадзій Труханаў.