У Харкаве і яго прыгарадах прагрымелі выбухі. Удары зафіксаваныя на тэрыторыі Харкаўскага раёна. Пра гэта паведаміў кіраўнік ОВА Алег Сінегубаў. Паводле яго слоў, на дадзены вядома пра чатырох загінулых мірных жыхарах.

Пасля папярэджанняў, што расейцы плануюць наступ на Сумскую вобласць, пачалася эвакуацыя 10-кілямэтровай паласы каля мяжы. Амаль усе з’ехалі з Белаполля. Для жыхароў, якія не могуць выехаць самастойна, адміністрацыя арганізавала бясплатную эвакуацыю ў Кіеў, Днепр, Палтаву, Харкаў або Харкаўскую вобласць.
Белаполе – адзін з тых гарадоў, з якога з-за пастаянных абстрэлаў і пагрозы новага наступу зʼехалі практычна ўсе жыхары.
Кіраўнік вайсковай адміністрацыі Сумскай вобласці Уладзімір Арцюх паведаміў, што за апошні месяц – і асабліва за апошні тыдзень – расейскія войскі нанеслі шмат удараў па Белаполлю з ужываннем рэактыўных сістэмаў залпавага агню, артылерыі, мінамётаў.
Беларускае Радыё Рацыя






