BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейцы прасоўваюцца на Данеччыне

Здымак ілюстрацыйны

Расейскія войскі прасунуліся каля трох населеных пунктаў у Данецкай вобласці Украіны і ў Курскай вобласці Расеі, частка якой занятая ўкраінцамі. Пра гэта інфармуе Deep State. Тым часам у асобных абласцях Украіны прымененыя аварыйныя адключэнні электрычнасці. Гэта адбылося праз наступствы расейскіх атак на энергааб’екты. WSJ канстатуе, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заняў больш зычлівую пазіцыю ў дачыненні да Украіны. Так, ён заявіў, што “не можа паверыць”, што некалі назваў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага “дыктатарам”, і паабяцаў дапамагчы Кіеву адваяваць у Расеі як мага больш захопленых тэрыторый. Як адзначае выданне, гэта можа знізіць напружанасць напярэдадні сённяшняе сустрэчы Трампа з Зяленскім. Аднак пры гэтым Трамп па-ранейшаму пазбягае абяцаць Украіне якія-небудзь гарантыі бяспекі, чаго патрабуюць ад яго еўрапейскія хаўруснікі.

Беларускае Радыё Рацыя