Кіраўнік рэгіёну Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што параненыя 8 чалавек. Адна з пацярпелых, па яго словах, знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, у астатніх раненні сярэдняй цяжкасці. Найбольш пацярпелай жанчыне могуць ампутаваць руку, пішуць мясцовыя тэлеграм-каналы. “Цяпер яна знаходзіцца ў аперацыйнай. У пацярпелай спынялася сэрца, дапамаглі рэанімацыйныя мерапрыемствы”, — прыводзяць яны словы кіраўніка абласнога Міністэрства аховы здароўя Андрэя Іконнікава.

У горадзе згарэў прыватны дом і больш за дзясятак аўтамабіляў. У шматпавярхоўках выбіла шкло — такія пашкоджанні налічылі ў 21 доме. Пад абстрэлам, са слоў Гладкова, сёння былі і іншыя населеныя пункты рэгіёну.






