BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскі вайсковец падарваў штаб “Шторм Z” і перайшоў на бок Украіны

Расейскі вайсковец кінуў гранату ў штаб, дзе спалі расейскія захопнікі з падраздзялення “Шторм Z”, каб перайсці на бок Украіны, паведамляе unian.net.

Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Мінабароны ў сацсетцы.

“У выніку паспяховай аперацыі праекта “Хачу жыць” і Легіёна “Свабода Расеі” пад назвай “Камыш” ваеннаслужачы расейскай арміі падарваў штаб афіцэраў батальёна “Шторм Z” і перайшоў на бок Украіны”, – гаворыцца ў паведамленні.

У прыватнасці, паводле звестак разведкі, зімой расейскі пілот FPV з пазыўным “Сільвер” выйшаў на сувязь з Легіёнам “Свабода Расеі” і выказаў жаданне пайсці на супрацоўніцтва з Украінай. Ён растлумачыў, што да гэтага яго заахвоцілі сістэматычныя ваенныя і іншыя злачынствы яго камандавання, уключаючы пазасудовыя пакаранні смерцю, збіццё і паборы.

Як расказвае «Сільвер», дэталі аперацыі па ліквідацыі камандзіра ён абмяркоўваў з украінскім бокам.

У выніку было вырашана, што ён кіне гранату праз вентыляцыйную адтуліну, што выходзіць у падвал і знаходзіцца над ложкам, дзе спаў камбат. Сам баец сцвярджае, што ў памяшканні на момант узрыву знаходзілася каля 15 чалавек.

Пасля гэтага «Сільвер» па прадуманаму маршруту перайшоў на тэрыторыю Украіны. Цяпер ён сярод рэкрутаў Легіёна «Свабода Расеі».