Гэта вынікае з інфармацыі камандавання Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны.

Паведамляецца, што мінулай ноччу (з 21:00 12 лістапада) Расея ўжыла супраць Украіны 90 ударных БПЛА тыпу Шахед» і “неўстаноўленага тыпу”.
“Пацверджана збіццё 37 БПЛА праціўніка. 47 варожых беспілотнікаў лакальна страчаныя ў розных рэгіёнах Украіны, яшчэ два расейскія БПЛА выйшлі з паветранай прасторы Украіны ў кірунку Беларусі і Расеі”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” аб заходзе расейскіх беспілотнікаў на тэрыторыю Беларусі ў ноч на 13 лістапада пакуль не паведамляла, роўна як і беларускія ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя






