Выданне «Флагшток» працягвае маніторынг выпадкаў парушэння паветранай прасторы Беларусі расейскімі ўдарнымі дронамі пры масіраваных атаках на Украіну.

З дапамогай дадзеных украінскага канала “Рында маніторыт” ўстаноўлена, што за чэрвень такіх выпадкаў было мінімум 17. Пры гэтым трэці месяц запар фіксуецца павелічэнне колькасці такіх дронаў.
Звычайна беспілотнікі перасякалі мяжу, якая праходзіць па рацэ Днепр, у Гомельскай вобласці. Частка дронаў, заляцеўшы ў Беларусь, вярталася зноў на тэрыторыю Украіны. Лёс іншых заставаўся невядомы.
Жыхары Рэчыцы кажуць, што 1 чэрвеня бачылі і чулі “Шахед” над цэнтрам горада. Паводле журналістаў, адзін дрон упаў 3 чэрвеня ў раёне вёскі Ратміравічы. Міліцыя папярэджвала мясцовых жыхароў аб адказнасці за распаўсюджванне гэтай інфармацыі.