BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскія вайскоўцы расстрэльваюць украінцаў, якія здаліся

Расейскія вайскоўцы расстрэльваюць украінцаў, якія здаліся – кадры CNN з Пакроўску. Выданне так апісвае атрыманыя кадры: вайскоўцы выходзяць і, хістаючыся, становяцца на сярэдзіну пыльнай дарожкі, потым становяцца на калені, паклаўшы рукі на галаву. Праз некалькі секунд, як паказвае запіс украінскага беспілотніка, яны ляжаць тварам долу, нерухома, побач валяецца пыл.

Крыніцы ўкраінскай выведкі перадалі CNN спіс з 15 выпадкаў з лістапада, большасць з якіх пацвярджаецца відэа – і аўдыёперахопам беспілотнікаў, у якіх яны кажуць, што ўкраінскія вайскоўцы, якія здаліся, былі забітыя расейцамі на лініі фронту, замест таго каб быць забранымі ў палон.

Генеральны пракурор Украіны паведаміў, што ягонае ведамства расследуе 28 падобных здарэнняў з пачатку вайны, у выніку якіх загінулі 62 украінскія вайскоўцы.