BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскія вайскоўцы тэрміновай службы апынуліся ў акопах

Самыя маладыя прызыўнікі Расеі аказаліся ў эпіцэнтры вялікай вайны.

Даўняя святая практыка пазбягання прыцягнення маладых прызыўнікоў расейскага войска да баявых дзеянняў руйнуецца ў Курскай вобласці.

Як піша The New York Times, у Расеі стала стандартнай практыкай, што тэрміновай службы не адпраўляюць на перадавую. Гэта прадугледжана законам і прынята ўсімі бацькамі, якія спадзяюцца зберагчы сваіх сыноў ад бойні вайны.

Але вокамгненнае ўварванне Украіны ў Курскую вобласць перакрэсліла гэты дагавор.

Нечакана вайна прыйшла да прызыўнікоў. Сотні з іх трапілі ў палон, дзясяткі лічацца прапаўшымі без вестак і патэнцыйна мёртвымі, піша unian.net.