У Кіеве пасля сённяшняй расейскай атакі яшчэ 2600 жылых дамоў засталіся без ацяплення. Расейскія войскі нанеслі камбінаваны ўдар дронамі і ракетамі.

Бомбасховішчы ў гэтую ноч былі перапоўненыя, распавядае Максім, валанцёр беларускага пункту нязломнасці, які чацвёрты тыдзень парцуе ў Кіеве:
-Бліжэй да трэцяй гадзіны пачаўся моцны абстрэл, і людзі нават не змясціліся ў бомбасховішча і пайшлі ў палатку, таму што прапала святло. Адна з самых жахлівых начэй была, таму што было вельмі гучна і камбінаваны абстрэл быў балістыкай і дронамі. Але нашыя дзеянні дапамаглі супакоіць людзей.
Сёння ўвечары беларускі пункт нязломнасці ўжо канчаткава ўсталюе другі намёт і зможа абагрэць удвая болей людзей, распавядае валанцёрка Алена Жаркевіч:
-Намёт мы знайшлі, бзякуючы адміністрацыі раёна. Мы яго яшчэ ўсталёўваем. Там мы ўсё наладжваем, робім падлогу. Да вечара ён, канешне, пачне ўжо працаваць.

Расейскія войскі працягваюць наносіць удары не толькі па крытычнай інфраструктуры, але і па мірным насельніцтве. Сёння стала вядома, што два чалавекі загінулі ў Харкаўскай вобласці і амаль 20 параненыя. Адзін з іх знаходзіцца ў крытычным стане.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






