BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскія войскі працягваюць атакаваць украінскія гарады

Расейскія войскі працягваюць атакаваць украінскія гарады, наносячы ўдары дронамі і ракетамі. Ноччу масіраваны абстрэл ізноў прыйшоўся па Адэскай вобласці, дзе загінуў 77-гадовы мужчына, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні, паведамляе Радыё Свабода.

У выніку атак пашкоджаны жылыя дамы, санаторый, знішчана частка крытычнай інфраструктуры, што прывяло да адключэння электрычнасці і вады. ратавальнікі ліквідуюць наступствы разбурэнняў. Акрамя Адэсы, пад ударам апынуліся Харкаўская і Кіеўская вобласці. Запарожская вобласць таксама застаецца адной з найбольш пацярпелых ад абстрэлаў: за суткі зафіксавана 441 атака, у тым ліку з выкарыстаннем авіяцыі і артылерыі.