BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Распачаты збор на святкаванне Дня Волі ў Варшаве

Распачаты збор на святкаванне Дня Волі ў Варшаве. Плануецца шэсце праз цэнтр горада, мітынг і вялікі канцэрт беларускіх музыкаў на Замкавай плошчы.

Арганізатары хочуць аднавіць і ўзняць вялікі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, а таксама правесці святочны кірмаш з беларускімі майстрамі і традыцыйнай кухняй. Акцыю рыхтуе Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДаВолі», створаная людзьмі, якія прайшлі праз турмы і пераслед.

На падрыхтоўку акцыі арганізатары плануюць сабраць 5 тысяч еўра. Сродкі плануюць патраціць на сцэну і гукавое абсталяванне, нацыянальную сімволіку (у тым ліку вялікі бел-чырвона-белы сцяг), друк банераў і ўлётак, а таксама на бяспеку і арганізацыйную лагістыку мерапрыемства.

Заклік падтрымаць збор апублікаваў на сваёй старонцы палітык Павел Севярынец: «Не ўсе беларусы замежжа могуць выйсці на вуліцу пад бел-чырвона-белым сцягам. Але падтрымаць арганізацыю Дня Волі сваім унёскам па-за межамі Беларусі сёння бяспечна».

Беларускае Радыё Рацыя