Распачаўся набор набор у дзіцячыя садкі Беластоку, у тым ліку і дзіцячы садок № 14 з польскай і беларускай мовамі навучання.

Да бацькоў дзяцей з беларускай дыяспары горада звяртаецца дырэктар дзіцячага садка № 14 Ганна Смык–Койла:
– У гэтым годзе ў нас ёсць амаль 60 асобаў, якія прыязджаюць з Беларусі. Да 26 пачынаюцца наборы, маем 50 месцаў, што шмат. Лічым на тое, што гэтыя месцы будуць занятыя, і будуць жадаючыя. Дзеці размаўляюць па-расейску, па-беларуску не маюць кантакту. Мыла якія бацькі самі размаўляюць па-беларуску. Для нас існуе такая маленькая праблема, якая палягае на тым, што гэтыя дзеці толькі пачынаюць размаўляць. Гэта для нас вялікі выклік, бо трэба неяк дабраць варункі да гэтага. Да бацькоў з беларускай дыяспары вялікая просьба, каб падтрымлівалі і дапамагалі нам, бо гаворка вязецца пра іх дзяцей.
Адпаведна электронны набор у дзіцячыя садкі Беластоку распачаўся 26-га лютага а 8-й раніцы і завяршыцца 8-га сакавіка а 15-й. Кандыдат павінен прайсці электронную рэгістрацыю на спецыяльным сайце і падаць заяву, напісаўшы сваё імя, прозвішча і PESEL.
Набор дзяцей у дзіцячыя садкі Беластоку адбываецца праз сайт.
Фота аўтара:








