BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Распачынаецца навучальны год у беларускай школцы ў Батумі

У грузінскім Батумі 15 верасня распачнецца навучальны год у школцы, якая адзіная на ўвесь Каўказ вядзе навучанне па-беларуску.

 Аксана Акуневіч

Пра колькасць вучняў школкі распавядае заснавальніца гэтай навучальнай ўстановы Аксана Акуневіч:

-Фактычна, магчыма  праз тое, што я была доўга ў Польшчы, і пачалася нейкая піяр-кампанія, што я з’ехала, мяне ў Грузію не пусцілі, то новых вучняў у нас не дадалося. А ўсе нашыя засталіся, толькі двое вярнуліся ў Беларусь. Засталося 22 вучні – усе беларусы.

Па словах Аксаны Акуневіч, у школцы навучанне будзе з першага па дзясяты клас:

-Сёлета мы дакладна ведаем, што набраліся вучні з 1 па 10 класы. Яшчэ адзін хлопчык, магчыма, пойдзе ў 11 клас.

Школка ў Батумі – платная, навучанне каштуе 300 еўра ў месяц, аднак гэтыя грошы ідуць толькі на заробак настаўнікаў і нават не пакрываюць арэнды памшкання. Таму Аксана шукае дадатковага фінансавання на школу, але на «Грузію і грузінскіх беларусаў ніхто зараз не дае грошы».

 Аксана Акуневіч

Беларускае Радыё Рацыя