BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раство па-беларуску ў Варшаве

У нядзелю, 28 снежня, прастора “Даліна скарбаў” (Puławska, 114) запрашае адсвяткаваць Раство па-беларуску. Пачатак 15.00.

Будзе тэатр, будуць спевы, гульні, кірмаш з батлейкай і прысмакі. А яшчэ – Самарыцянскі падарунак кожнаму дзіцёнку ад сям’і з Нямеччыны (даўняя традыцыя на Раство).

Калядную гісторыю тэатр распавядзе двойчы а 15.00 і а 18.00. Між імі будзе кірмаш, прысмакі і час на размовы.

Уваход вольны. Рэгіструйце вашых дзетак па спасылцы, каб яны атрымалі падарунак.

Арганізатары