У аўторак, 11 лютага, а 18-й гадзіне, адбудзецца чарговая сустрэча Размоўнага клуба Таварыства беларускай мовы (ТБМ) у Беластоку. Сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Rocha, 5/32.

На сустрэчу запрашае стваральніца клубу Вольга Казановіч:
–Можна прыйсці ўсім, каго цікавіць тэма, хто хоча размаўляць па-беларуску на любым роўні. Сусветны дзень хворых людзей – гэта тэмы, якія не абмяркоўваюцца, замоўчваюцца, таму што даволі далікатныя тэмы. У кагосьці хворыя дзеці, у кагосьці хворыя бацькі. І ёсць, канешне, прагрэс у нашым грамадстве больш цывілізаванага падыходу да прыняцця хворага як роўнага. Можна прыйсці, можна выказацца, можна паслухаць.
Тэма чарговай сустрэчы — Сусветны дзень хворых, які адзначаецца акурат 11 лютага. Менавіта ў гэты дзень адзначаецца ўспамін з’яўлення Божай Маці ў французскім Лурдзе. Сусветны дзень хворых быў прапанаваны папам Янам Паўлам II, 33 гады таму, пасля таго, як ён даведаўся пра сваю невылечную хваробу.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя