BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Разнастайнасць нашых культур, моваў, вызнанняў – наша сіла”

фота marszalek.sejm.pl

У сераду, 15 траўня, спікер Сейму Шыман Галоўня прызначыў Рышарда Галлу дарадцам па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў.

Адрозненні, разнастайнасць нашых моў, нашых культур, нашых рэлігій — наша сіла, а не слабасць. Моцная дзяржава заўсёды павінна так думаць пра нашу разнастайнасць, сказаў Шымон Галоўня. Падчас свайго выступу старшыня Палаты падкрэсліў, што ўпершыню за доўгі час у польскім Сейме няма ніводнага прадстаўніка нацыянальных меншасцяў. Адсюль узнікла ідэя, каб маршалак прызначыў свайго дарадцу па нацыянальных і этнічных справах, каб той мог супрацаваць з органамі сейма.

Шыман Галоўня паведаміў, што кандыдатуру Рышарда Галлы ў галасаванні падтрымалі прадстаўнікі розных нацыянальных меншасцяў, а сам дарадца спікера Сейму будзе прадстаўляць «усе нацыянальныя меншасці, а ня толькі нямецкую, з якой ён паходзіць».

Рышард Галла — былы дэпутат нямецкай меншасці, быў у Сейме 5, 6, 7, 8 і 9-га скліканняў.