BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Развітанне з Вадзімам Доўнарам пройдзе ў суботу

Развітанне адбудзецца а 13:00 ў суботу ў Белай Падляшскай, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Беларускі журналіст Вадзім Доўнар памёр у Польшчы 5 лістапада. Ён цяжка хварэў, яму патрабавалася трансплантацыя печані.

Вадзім Доўнар нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску, скончыў журфак БДУ. Працаваў у “БДГ (Беларуская дзелавая газета)”, на “Радыё Рацыя”, у “Беларускай газеце”, на ўкраінскім тэлеканале ATR, у іншых выданнях. Апошнім часам жыў ва Украіне. У траўні яго перавезлі ў Польшчу для лячэння.

Беларускае Радыё Рацыя