BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэканструкцыя Беластоцкай бітвы да 105-й яе гадавіны

У Беластоку на плошчы Незалежнага саюза студэнтаў адбылася рэканструкцыя Беластоцкай бітвы, прымеркаваная да 105-й яе гадавіны. У аднаўленні той бітвы, якая адбывалася цягам дня 22 жніўня 1920 года ў прадмесці і на вуліцах Беластока, бралі ўдзел з двух бакоў больш за сотню рэканструктараў. У тым ліку, упершыню былі запрошаныя ўдзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863», якія акрамя ўсяго іншага займаюцца рэканструкцыяй і вайсковых фармаванняў арміі Беларускай Народнай Рэспублікі генерала Булак-Балаховіча.

Аляксей Трубкін

Гаворыць адзін з удзельнікаў – Аляксей Трубкін:

-Уражанні найлепшыя! Вялізная падзяка і арганізатарам, і клубу, які нас запрасіў паўдзельнічаць. Тэма якраз антыбальшавіцкага супраціву, войска Балаховіча і менавіта беларускіх аддзелаў, якія былі ў складзе гэтага войска. Гэтая тэма мала даследаваная. І мы хацелі б неяк больш пашырыць веды пра яе. І прамаваць вось на такіх падзеях тэматычных.

Беластоцкая бітва трывала ад 2 ночы да 20 гадзіны вечара 22 жніўня 1920 года і была працягам разгрому адступаючых з-пад Варшавы рэшткаў недабітых 3-й і 16-й арміяў бальшавікоў, які завершыўся ў верасні на Нёмане. І як вынік – капітуляцыя савецкай арміі і падпісанне Рыжскага пагаднення.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя