BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэканструкцыя Беластоцкай бітвы пройдзе ў нядзелю

У нядзелю (24 жніўня) у Беластоку збяруцца больш за 100 рэканструктараў у касцюмах, з танкамі і піратэхнікай, каб узнавіць падзеі 105-гадовай даўніны.

У цэнтры горада наведвальнікі змогуць стаць сведкамі бітвы пад Беластокам, якая адбылася 22 жніўня 1920 года, і якая лічыцца найбуйнейшай у гісторыі горада. 105 гадоў таму падраздзяленні 1-га пяхотнага палка легіёнаў сутыкнуліся з бальшавіцкімі войскамі, якія адступалі з Варшавы.

Перамогу здабылі польскія войскі, які паспяхова стрымлівалі адступленне на ўсход значна большых сіл праціўніка на працягу некалькіх гадзін крывавых вулічных баёў.

Гістарычнае відовішча, запланаванае на нядзелю, пачнецца апоўдні на Placu NZS. Рух у цэнтры горада будзе зменены ад самай раніцы.