Мігранцкі крызіс. Памежная ахова Польшчы папярэдзіла 305 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі — гэта рэкорд за суткі з пачатку мігранцкага крызісу. Пра тое сведчыць праведзены выданнем «Позірк» аналіз статыстыкі памежных ведамстваў. Папярэдні рэкорд быў усталяваны 21 сакавіка — 298 спробаў.
Для параўнання: 4 красавіка, памежнікі Латвіі спынілі 19 спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі, спробаў парушэння дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавана не было.
З пачатку году краіны Еўразвязу папярэдзілі больш чым 5800 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі. Як паведамлялася, менавіта «пагрозамі нелегальнай міграцыі» тлумачыла Памежная ахова Польшчы больш павольны і пільны дагляд падарожнікаў на мяжы з Беларуссю. Паводле польскага боку, з гэтай прычыны афіцэраў з пункту пропуску ў Тарэспалі апошнім часам вымушана перакідваюць на стрымліванне мігрантаў у лясах.
Нагадаем, што мігранцкі крызіс на граніцы Беларусі і краінаў Еўразвязу працягваецца з вясны 2021 года.
Беларускае Радыё Рацыя