BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэпрэсіі выйшлі на новы ўзровень. За 2023 год пачалі не менш за 6419 палітычных справаў

У варшаўскім Цэнтры беларускай салідарнасці пры падтрымцы амбасады Канады 2 лютага прайшла прэс-канферэнцыя на тэму парушэння правоў чалавека ў Беларусі. «BELPOL» агучыў аналіз крымінальных справаў за 2023 год, «Вясна» і «Рабочы рух» расказалі пра характар рэпрэсія, паведамляе Белсат.

Праваабаронца «Вясны» Яна Галаган адзначыла, што рэпрэсіі супраць беларусаў, якія пратэставалі яшчэ ў 2020 годзе, працягваюцца дасюль.

«Нельга лічыць, што сітуацыя ў краіне стабілізавалася, – сказала яна. – Цяпер, перад выбарамі ў 2024-2025 гадах рэпрэсіі выйшлі на новы ўзровень. Рэжым знішчае салідарнасць беларусаў, запужвае людзей унутры краіны, а таксама рознымі спосабамі цісне на тых, хто быў вымушаны збегчы ад пераследу ў іншыя краіны. У беларусаў унутры краіны не засталося ніякіх сродкаў абароны сваіх правоў – ні прававых, ні іншых».